Top.Mail.Ru
Суразмоўцы з часам

Суразмоўцы з часам

08.05.2025

Сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Маладзёжным саветам адбылася ў парламенце напярэдадні 9 Мая. 

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі

14.04.2025

Падведзены вынікі паэтычнага конкурсу імя Міколы Маляўкі сярод моладзі да 25 гадоў. У Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы сталіцы адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў пераможцам. Віншавалі лаўрэатаў пісьменнікі, якія ўваходзілі ў склад журы, — Ніна Галіноўская, Зміцер Дземідовіч, Алесь Камароўскі, Іна Фралова, Яўген Хвалей, Мікола Чарняўскі. Далучылася да віншаванняў галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» Вольга Рацэвіч.



Вобразы беларускіх пісьменнікаў на фотаздымках Рагнеда Малахоўскага

Вобразы беларускіх пісьменнікаў на фотаздымках Рагнеда Малахоўскага

24.03.2025

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-мастацкая выстаўка «Адвечная повязь пакаленняў», прысвечаная сучасным беларускім пісьменнікам. Ініцыятар і натхняльнік праекта — паэт, аўтар зборнікаў «Беражніца», «У дзённай мітусні», «Жыві!», «Шлях слязы», намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, фатограф-аматар Рагнед Малахоўскі.



Пераможцамі літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел» сталі 13 чалавек

Пераможцамі літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел» сталі 13 чалавек

21.03.2025

Падчас XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падведзены вынікі ІІІ Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Папяровы бусел». Яго заснавальнікамі сталі Саюз пісьменнікаў Беларусі і газета «Літаратура і мастацтва», а ідэя стварэння і ажыццяўленне цудоўных палётаў у свет баек, пародый, гумарыстычных вершаў і апавяданняў належыць членам Брэсцкага абласнога аддзялення. На конкурс паступіла 569 твораў ад 253 аўтараў з усіх куткоў Беларусі. Пераможцамі ў розных намінацыях сталі 13 чалавек.


У шосты раз прэзентавалі альманах «С. Т. Р. О. К. И.»

У шосты раз прэзентавалі альманах «С. Т. Р. О. К. И.»

11.03.2025

Для жыхароў Баранавіцкага раёна, якія любяць і шануюць сучасную літаратуру, штогадовым святам становіцца прэзентацыя літаратурнага альманаха «С. Т. Р. О. К. И.», які выдаецца Цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яна Чачота. Ідэя стварэння зборніка, які знаёміў бы чытача з талентамі роднага краю, узнікла ў супрацоўнікаў галоўнай кніжніцы раёна ў 2019 годзе. Пры фінансавай падтрымцы Баранавіцкага райвыканкама вось ужо шэсць гадоў праект паспяхова рэалізоўваецца. 



Зносіны паміж беларускай і казахскай літаратурай абмеркавалі падчас круглага стала

Зносіны паміж беларускай і казахскай літаратурай абмеркавалі падчас круглага стала

10.03.2025

У Алматы прайшоў круглы стол «Літаратуры этнасаў Казахстана на беларускай мове: гісторыя і сучаснасць».



Хто стаў пераможцам конкурса-фестываля «Беларусь — мая песня»?

Хто стаў пераможцам конкурса-фестываля «Беларусь — мая песня»?

03.03.2025

У Самары з 30 снежня 2024 да 16 лютага 2025 года праходзілі мерапрыемствы XX Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Беларусь — мая песня», заснавальнікам і арганізатарам якога выступае Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-беларускае братэрства 2000».



Адразу дзве выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыліся ў Брэсцкай крэпасці

Адразу дзве выстаўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі, адкрыліся ў Брэсцкай крэпасці

28.02.2025

У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці Мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» адкрыліся выстаўкі «Гісторыя ў фотаздымках» і «Кроў сэрца», прысвечаныя 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.



Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў музеі Якуба Коласа

Фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў музеі Якуба Коласа

24.02.2025

Фестываль дзіцячай кнігі «Ідзі, зіма, ідзі ў дарогу!» пройдзе 28 лютага ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў Мінску. Пра сваю творчасць, пра кнігі, якія толькі што пабачылі свет, раскажуць Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Алена Басікірская, Жанна Міус, Кацярына Залеская, Алесь Карлюкевіч і Наталля Андрасюк. 



Літаратурныя здабыткі пісьменнікаў Брэстчыны прадставілі на кніжным свяце

Літаратурныя здабыткі пісьменнікаў Брэстчыны прадставілі на кніжным свяце

14.02.2025

На штогадовым свяце «Мой сусвет — кніга», якое адбылося ў Брэсцкай цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна, падведзены вынікі творчай работы Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за 2024 год. У відэапрэзентацыі былі прадстаўлены 17 аўтарскіх кніг, тры калектыўныя зборнікі і пяць альманахаў.



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю