Top.Mail.Ru
Значнымі падзеямі паэтэса Галіна Загурская адзначыла юбілей

Значнымі падзеямі паэтэса Галіна Загурская адзначыла юбілей

10.02.2025

Значнымі падзеямі ў творчым жыцці адзначыла свой юбілей член Саюза пісьменнікаў Беларусі і полацкага народнага літаратурнага аб’яднання «Наддзвінне» паэтэса Галіна Загурская.



Падведзены вынікі V абласнога літаратурнага конкурсу «Зорны спеў»

Падведзены вынікі V абласнога літаратурнага конкурсу «Зорны спеў»

07.02.2025

Падведзены вынікі V абласнога літаратурнага конкурсу «Зорны спеў», які даў старт сапраўднаму літаратурнаму марафону. Напрыканцы мінулага года на сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці ў адкрытым  фармаце спаборнічалі юныя чытачы і паэты — удзельнікі літаратурных, тэатральных, фальклорных калектываў і студый абласнога цэнтра. 



Вытокі беларускага народа

Вытокі беларускага народа

31.01.2025

Палітыка і гісторыка, старшыню Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Марзалюка добра ведаюць і як пісьменніка, публіцыста, аўтара многіх гістарычных кніг.

На саісканне прэмій МГА СПБ

На саісканне прэмій МГА СПБ

27.01.2025

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе конкурс на прысуджэнне літаратурных прэмій аддзялення за творы (кнігі) 2023–2024 гг. выпуску ў наступных намінацыях: «Паэзія» — літаратурная прэмія імя Максіма Танка; «Проза» — літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна; «Дзіцячая літаратура» — літаратурная прэмія імя Янкі Маўра; «Публіцыстыка» — літаратурная прэмія імя Івана Новікава; «Найлепшы дэбют» — літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча.

Кнігі з Элісты — для айчынных бібліятэк

Кнігі з Элісты — для айчынных бібліятэк

27.12.2024

Мост літаратурнай дружбы паміж Калмыкіяй і Беларуссю ўмацоўвае, пашырае доктар філалагічных навук з Элісты Рыма Ханінава. Вось і зусім нядаўна яна адправіла беларускім бібліятэкам кнігі, якія звязаны з жыццём і творчасцю Міхаіла Хонінава — беларускага партызана і калмыцкага пісьменніка.

Вершы Яўгеніі Янішчыц па-іспанску надрукуюць у Мадрыдзе

Вершы Яўгеніі Янішчыц па-іспанску надрукуюць у Мадрыдзе

23.12.2024

Добрая навіна прыйшла з Іспаніі напярэдадні Новага года. У наступным, 2025-м, у Мадрыдзе выйдзе «Анталогія паэзіі Яўгеніі Янішчыц» на іспанскай мове. Пра гэта паведаміў Андрэй Янішчыц, сын паэтэсы. Перакладчыкам выступіў доктар філалагічных навук, прафесар Франсіска Руіс Сарыяна. Ён працуе ў Вышэйшай школе мастацтваў у Барселоне.

На літаратурным Алімпе Беларусі — Валянцін Семяняка

На літаратурным Алімпе Беларусі — Валянцін Семяняка

20.12.2024

Творчая сустрэча з Валянцінам Семянякам, дэпутатам, старшынёй Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, па сваім характары магла б быць афіцыйнай з улікам яго статусу і ролі ў стваральнай працы на карысць беларускага грамадства. Аднак дзякуючы ўдзелу родных і блізкіх паэта імпрэза праходзіла ва ўтульнай атмасферы, быццам гэта не адно з мерапрыемстваў цыкла «Літаратурны Алімп Беларусі», а свята з нагоды нейкага юбілею.

Тры творчыя аб'яднанні будуць больш цесна супрацоўнічаць з Расіяй у тэатральнай сферы

Тры творчыя аб'яднанні будуць больш цесна супрацоўнічаць з Расіяй у тэатральнай сферы

13.12.2024

У Мінску падчас круглага стала «Роль тэатра і кіно ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей грамадства» падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве адразу з трыма беларускімі творчымі саюзамі: з аднаго боку — Саюз тэатральных дзеячаў Расійскай Федэрацыі, з іншага — Беларускі саюз кінематаграфістаў, Беларускі саюз тэатральных дзеячаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі.>

Сустракаем 2025-ы год разам з «ЛіМам»

Сустракаем 2025-ы год разам з «ЛіМам»

12.12.2024

Паспейце АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУ на I паўгоддзе 2025 года! Давайце сустрэнем і правядзём 2025-ы разам, каб «ЛіМ» працягваў радаваць вас, нашы шаноўныя пастаянныя чытачы, і надалей — паэтычнымі і празаічнымі творамі, навінкамі кнігавыдання, цікавымі актуальнымі інтэрв’ю, карыснымі архіўнымі літаратурнымі росшукамі і знаходкамі, рэпартажамі з круглых сталоў і выставак.

Новы погляд на знаёмыя старонкі гісторыі

Новы погляд на знаёмыя старонкі гісторыі

06.12.2024

Сумесны праект Дзяржаўнага музея беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея гісторыі расійскай літаратуры імя У. І. Даля (Масква) «Дарога да міру» прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Боль трагічных падзей перадаецца праз пакаленні і захоўваецца ў сэрцах нашчадкаў. Дзесяцігоддзямі мастакі, скульптары, кампазітары і пісьменнікі спрабуюць асэнсаваць гэты досвед і адлюстраваць глыбіню пачуццяў праз яркія вобразы. Творчасць літаратараў-франтавікоў натхніла мастачак Наталлю Раманаву і Кацярыну Ірхіну на стварэнне літаратурна-мастацкіх інсталяцый.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю