Штогод 1 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень птушак. Напярэдадні свята ў сталічным Музеі прыроды і экалогіі адкрылася фотавыстава «Гэты дзіўны свет птушак». Што чакае наведвальнікаў экспазіцыі?
У Нацыянальным архіве Беларусі адкрылася выстава «Бярэзінскі запаведнік: 100 гадоў захоўваючы будучыню». Фатаграфіі рэдкіх жывёл і раслін, справаздачы аб навуковых даследаваннях, чучалы, ранастайныя дакументы і іншыя экспанаты дазваляюць прасачыць гісторыю станаўлення і развіцця гэтай надзвычайна важнай для навакольнага асяроддзя нашай краіны і Еўропы асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыі.
У Мінскім міжнародным выставачным цэнтры ў рамках выстаўкі «Мая Беларусь» прайшла прэзентацыя «Турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь. Развіццё экалагічнага турызму». У рамках мерапрыемства разгледжаны асаблівасці арганізацыі, развіцця і папулярызацыі гэтага віду турызму.