Суарганізатарамі конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, з’яўляюцца Таварыства дружбы «Беларусь — Расія» і Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Наша Русь» пры падтрымцы Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.
Мэты творчага спаборніцтва — прыцягненне ўвагі моладзі да гераічнага мінулага Беларусі і Расіі, да стваральнай працы і супрацоўніцтва, да развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, супрацьдзеянне фальсіфікацыі гістарычных падзей, вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, выхаванне пачуцця патрыятызму ў сучаснікаў, пачуцця еднасці народаў Саюзнай дзяржавы, выяўленне і заахвочванне таленавітай моладзі.
Да ўдзелу запрашаюцца аўтары ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў. Творчыя работы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у наступных намінацыях:
— Паэзія (2–3 вершы).
— Проза (апавяданне, навела, эсэ, абразок).
— Публіцыстыка (нарыс, артыкул, інтэрв’ю, рэпартаж).
Конкурсныя творы трэба даслаць на электронную пошту mgo-oo-spb@mail.ru да 10 сакавіка 2026 года. Удзельнікі называюць сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас, тэлефон, дату нараджэння, месца вучобы або працы.
Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі ў пачатку красавіка 2026 года на літаратурным свяце, прымеркаваным да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Лаўрэтарам уручаюцца дыплом і падарункі. Найлепшыя творы будуць прапанаваны да друку.
Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ, старшыня Таварыства дружбы «Беларусь — Расія»