Top.Mail.Ru

На Віцебшчыне рыхтуюцца да 140-годдзя славутага земляка

23.10.2026 | 18:00
Вандроўка з… Шагалам

Людміла Хмяльніцкая зрабіла вельмі шмат у справе пошуку невядомых раней звестак пра славутых віцяблян, у першую чаргу — пра Марка Шагала, чыё 140-годдзе з дня нараджэння Беларусь будзе адзначаць у ліпені 2027 года. Новая работа аўтарытэтнага даследчыка — «Синие небеса детства: витебские годы Марка и Беллы Шагал». 

Прэзентацыя кніжнай навінкі прайшла ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна. Гасцямі імпрэзы сталі краязнаўцы і педагогі, студэнцкая моладзь. Людміла Уладзіміраўна расказала, як гадамі збірала звесткі, звязаныя з Маркам Шагалам, яго сям’ёю, як пуцяводнымі зоркамі для яе ў гэтай працы служылі аўтабіяграфіі Марка Шагала «Маё жыццё» і Бэлы Шагал «Агні, што гараць». На прэзентацыі выступілі віцебскі фотамастак Павел Максімаў, які вядзе мастацкі летапіс Віцебска і яго ваколіц, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, кандыдат гістарычных навук Дзяніс Юрчак. 

«Мы яшчэ неаднойчы ў перадюбілейным годзе, і ў 2027-м таксама, будзем звяртацца да постаці Марка Шагала, — пракаменціравала падзею загадчык аддзела краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Ларыса Рагачова. — Гэтаму спрыяюць і багатыя шагалазнаўчыя фонды кніг і перыёдыкі ў нашай бібліятэцы, і сяброўства з даследчыкамі яго жыцця і творчасці».

Мікола Берлеж


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю