«Кіно пра кожнага з нас ужо знята»
Актрыса Валерыя Арланава ўвасобіла на экране і на тэатральнай сцэне шмат жаночых персанажаў. Пры сустрэчы пагаварылі з артысткай не толькі аб прафесіі і важных ролях, але і пачулі яе разважанні пра час, прыгажосць, людзей і даведаліся, як ёй удаецца знаходзіць і захоўваць гармонію ў кожным дні. Больш падрабязна чытайце ў рубрыцы «Персона».
Быць асобай — гэта прыгожа
У рубрыцы «Падзея» раскажам, як прайшоў конкурс «Краса Беларусі». Сёлета яму споўнілася пяць гадоў. І сёлета ў Мінскім палацы культуры за тытут самай прыгожай шматдзетнай мамы змагаліся 15 фіналістак.
Таксама расскажам пра ІІІ Рэспубліканскі дабрачынны маладзёжны баль «Добры вечар», які арганізоўвае Беларускі саюз жанчын сумесна з Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Штогод гэтае мерапрыемства спрыяе камунікацыі маладых людзей, умацаванню ўзаемаадносін паміж ВНУ і мае дабрачынны напрамак.
Усім смярцям назло
А вось пераканацца ў тым, што няма межаў сіле чалавечага духу зможаце даведацца ў матэрыяле пра Надзею Качаргу. Дзяўчына была адной з тых людзей, хто набліжаў і змагаўся за Перамогу на тэрыторыі акупаванай Беларусі ў складзе легендарнай партызанскай брыгады «Дзядзькі Колі»: «Яна выжыла ўсім смярцям назло... А далей шпіталі, аперацыі... І велізарнае жаданне жыць, барацьба за кожны ўздых і кожны крок. І слёзы шчасця, калі прыйшла доўгачаканая Перамога!»
Ваш супергерой
У адным з нашых матэрыялаў зможаце даведацца, як адрозніць натуральны рэцінол ад штучнага, чаму гэты кампанент касметычных сродкаў і сёння не страціў сваёй актуальнасці і ці ўсім аднолькава карысным будзе ў складзе догляду за скурай. Шукайце рэкамендацыі ў рубрыцы «Люстэрка».
Лепшая версія сябе
Гэта размова не толькі пра багаты ўнутраны свет, але і пра фізічнае здароўе. Лішняя вага тут якраз можа стаць перашкодай, прычым паўплывае гэта і на знешнія формы, так і павялічыць рызыку пэўных хвароб. Рэкамендацыямі аб тым, як наблізіцца да цела мары і што рабіць, каб скінутыя кілаграмы не вярнуліся зноў, дзеліцца нутрыцыёлаг, практыкуючы псіхолаг Лізавета Качан.
Уласны код і рабочыя моманты
У іх чытачоў зарыентуюць матэрыялы рубрыкі «Тэндэнцыі». Вы даведаецеся, як раскрыць свой стыль, камбінуючы тэкстуры, слаі і аксесуары. А яшчэ знойдзеце сем актуальных офісных вобразаў, каб разнастаіць свае офісныя будні.
Вядома, не абмінем увагай і трэндавыя колеры сезону восень-зіма 2025\26. Раскажам пра гармонію кантрастаў, смелыя акцэнты і свежы погляд, якія знайшлі адгалоссе ў тварэннях дызайнераў па ўсім свеце.
«Пастка для пакупніка»
Дакладней парады, як яе пазбягаць у крамах, чакаюць вас у рубрыцы «Вечнае пытанне». Мы раскажам, дзе хаваюцца маркетынгавыя «кручкі», якія і падштурхоўваюць многіх з нас да незапланаваных выдаткаў.
Дастукацца да сэрца дзіцяці
Любоў такая ж важная для чалавека, як і збалансаванае харчаванне. Асабліва патрэбная яна дзецям у любым узросце. А вось як бацькам пры гэтым не нашкодзіць, а наадварот дапамагчы сваім сынам і дочкам быць больш упэўненымі, важнымі і каштоўнымі — пра гэта чытайце ў рубрыцы «Бацькоўскі чат». Псіхолаг Алена Шаўчэнка дапаможа зарыентавацца ў пачуццях і алгарытмах выхавання.
Заставайцеся з «Алесяй»! З намі цікава і карысна!се, Ус Усе