Top.Mail.Ru

У Ніжнім Ноўгарадзе завяршылася работа XVI Міжнароднага Славянскага літаратурнага форуму «Залаты Віцязь»

27.10.2025 | 13:00
«Залатыя Віцязі» едуць у Беларусь

Журы з вялікай колькасці дасланых работ пакінула ў кароткім спісе каля шасцідзесяці, а на ўрачыстай цырымоніі нязменны прэзідэнт «Залатога Віцязя», народны артыст Расіі, дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Мікалай Бурляеў уручыў узнагароды пераможцам.

Гэтым разам беларускім літаратарам ёсць чым ганарыцца. Калі за ўсе папярэднія гады «Залаты Віцязь» дастаўся нам толькі аднойчы ― у 2024 годзе найлепшай паэтычнай кнігай славянскага свету быў прызнаны выдадзены «Мастацкай літаратурай» паэтычны зборнік Анатоля Аўруціна «Временная бездна», то цяпер найвышэйшую ўзнагароду конкурсу прывезла крытык Людміла Вараб’ёва, чыя кніга артыкулаў «У истока светлых дней», у якой аналізуецца творчасць паэтаў ― лаўрэатаў «Залатога Віцязя» ранейшых гадоў, удастоена залатой статуэткі. Анатоль Аўруцін атрымаў сваю другую найвышэйшую ўзнагароду форуму за кнігу перастварэнняў «Амфара» і стаў адзіным у свеце двухразовым уладальнікам «Залатога Віцязя» ў камбінацыі паэзія-пераклад. 

Яшчэ адна ўзнагарода ў намінацыі «Літаратура для дзіцячага і юнацкага ўзросту» дасталася маладой навапалачанцы Кацярыне Фядосавай за кнігу «Куриный бог». «Залаты дыплом» атрымаў зборнік Міхася Пазнякова «Полонез», які ў перакладзе Анатоля Аўруціна пабачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці». 

Акрамя ўручэння ўзнагарод, удзельнікаў форуму чакаў выдатны канцэрт майстроў мастацтваў, на якім Мікалай Бурляеў у суправаджэнні камернага аркестра віртуозна чытаў на памяць вершы Пушкіна, Цютчава, Дзяржавіна, а хор Свята-Данілаўскага манастыра літаральна зачараваў прысутных выкананнем духоўных і рускіх народных песень. Былі і сустрэчы з чытачамі ў розных бібліятэках горада, і экскурсія па старажытным ніжагародскім Крамлі.

Мікалай ПЯТРОЎ

Фота даслана аўтарам

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю