Top.Mail.Ru

Фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў Мінску

362
29.01.2026 | 17:12

Адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплекса адбылося 29 студзеня ў Мінску па вуліцы Казіміраўскай. Агульная плошча новага аб’екта складае 6240 квадратных метраў. Комплекс уключае ў сябе: аквазону з 25-метровым плавальным басейнам, вучэбным і дзіцячым басейнамі, двума гідрамасажнымі ваннамі, купеллю і кафэ, тэрмальны блок з рускімі, турэцкай і фінскай лазнямі, а таксама саляным пакоем, спартыўную зону з шматфункцыянальнай залай, памяшканні агульнага карыстання і адміністрацыйныя памяшканні. Аднаразовая прапускная здольнасць разлічана на 206 чалавек у аквазоне і 50 чалавек у спартыўнай зале. Дзялімся з вамі фатаграфіямі з новага аб’екта.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара




arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Write to the editor