Top.Mail.Ru

У Мінску прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне ўводу савецкіх войскаў у Афганістан

1571
25.12.2025 | 18:45

46 гадоў таму пачаўся ўвод савецкіх войскаў у Афганістан.

25 снежня на Востраве Мужнасці і Смутку па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 46-й гадавіне ўводу савецкіх войскаў у Афганістан.

Пасля ўскладання вянка і кветак да прысутных звярнуліся старшыня МГАВВА «Памяць», старшыня «БСВВА» воіны-інтэрнацыяналісты палкоўнік Уладзімір Шокаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў генерал-маёр Іван Гардзейчык, Рыгор Касцюкевіч, Сяргей Вярцінскі і іншыя.

Уладзімір Шокаў уручыў навагоднія падарункі маці і ўдовам загінуўшых у Афганістане вайскоўцаў.

Мерапрыемства завяршылася сумесным фатаграфаваннем.

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Write to the editor