На малой арэне «Чыжоўка-Арэна» з 3 па 6 сакавіка праходзіць фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сярод дзяцей і падлеткаў 2010-2012 гадоў нараджэння дывізіёна «А».
У дывізіёне «А» прымаюць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны.
У спісе ўдзельнікаў:
— каманда «Юніёр», Гомельская вобласць;
— каманда «Маладзечна-Юні», Мінская вобласць;
— каманда «Тарпеда», г. Мінск;
— каманда «Шклоўскія крыгі», Магілёўская вобласць;
— каманда «Віцебская вобласць»;
— каманда «Ястрабы», Гродзенская вобласць;
— каманда «Лакаматыў», г. Мінск;
— каманда «Атлант», Брэсцкая вобласць.
У сённяшнім паядынку «Маладзечна-Юні» — «Шклоўскія крыгі» з пераважнай перавагай 10-2 выйгралі юнакі і дзяўчаты з магілёўскага Шклова. Радасці хлопцаў і іх трэнера Аляксандра Лосева ў пасляматчавай «лятучцы» не было мяжы. Але больш за ўсіх былі шчаслівыя дзевяцікласніца Мілана Мележ і васьмікласніца Насця Васядкова. У іншым паядынку ва ўпартай барацьбе Мінскі «Лакаматыў» перамог Гродзенскую каманду «Ястрабы» 4:2.
Віктар Драчоў
фота аўтара.