Top.Mail.Ru

«Зорны Шлях». Фінал!

756
28.12.2025 | 14:12

27 снежня ў Мінску адбыўся фінал чацвёртага сезона шоу «Зорны Шлях». Сваю творчасць прадставілі шэсць вакалістаў з Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей: Аляксандр Апанасевіч, Максім Максімавіч, Лізавета Маслоўская, Назар Прахоцкі, Алёна Дубінская, Ілля Кубракоў,
Па ўмовах конкурсу пераможцу выбіралі тэлегледачы шляхам галасавання па тэлефоне.

Настаўнікі народных артыстаў — прадзюсары Андрэй Гузель, Ірына Дарафеева, Яўген Алейнік, Тэа, Валерый Шмат зрабілі ўсё магчымае, каб іх падапечныя раскрылі свае таленты.

Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі.

Пераможцам фіналу стаў Назар Прахоцкі (прадзюсар — Яўген Алейнік), які выканаў кампазіцыю «Мама-матуля».

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў





arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Write to the editor