У вас ёсць магчымасць атрымаць свежы нумар напярэдадні! Для гэтага вы можаце аформіць падпіску на PDF-версію.
«Інтэрнэт-падпіска» праз РУП «Белпошта»
Як падпісацца праз РУП “Белпошта”?
- Заходзім на сайт «Белпошты».
Спачатку нам трэба зарэгістравацца. Для гэтага ў правым верхнім кутку старонкі трэба выбраць пункт «Уваход».
Павінна адкрыцца наступнае акно.
Перш чым перайсці да інтэрнэт-падпіскі, трэба будзе зарэгістравацца. Неабходна выбраць ваш статус, увесці нумар тэлефона, e-mail і пароль.
Вам павінна прыйсці SMS ад адпраўніка «BELPOST.BY», У ім будзе змяшчацца код, які неабходна ўвесці ў адпаведнай форме. Таксама неабходна пацвердзіць e-mail.
- Выбіраем раздзел «Падпіска».
- Далей выбіраем сервіс «Інтэрнэт-падпіска». На яго вядзе гіперспасылка.
- У радок «Пошук па выданнях» уводзім назву «Звязда» або наш індэкс. Патрэбны індэкс можна даведацца з табліцы на папярэдняй старонцы. Таксама можна перайсці да выдання адразу па спасылцы або праз індэкс.
Разгледзім пошук па назве. Калі вы ўсё зрабілі правільна, у вас старонка мусіць выглядаць наступным чынам.
- Пры кліку на правую картку вы можаце аформіць падпіску і атрымліваць газету 5 разоў на тыдзень. Мусіць адкрыцца наступная старонка.
- Выбіраем патрэбнае паўгоддзе і шчоўкаем на кнопку «Дадаць адрас падпіскі». Тут нам прапануюць два варыянты — першы мае на ўвазе афармленне падпіскі пенсіянерам або ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Другі — усім астатнім. Выбіраем яго і трапляем на старонку, дзе можна дадаць колькасць месяцаў падпіскі, камплектаў, тып дастаўкі — у паштовую скрыню карыстальніка. у абанементную скрыню ці да запатрабавання. Афармленне заказу заканчваецца кнопкай «Дадаць у кошык».
- Калі Вы ўсё зрабілі правільна, то сістэма Вам пра гэта паведаміць, а ўнізе старонкі з’явіцца радок «Кошык», дзе будзе адлюстравана сума, неабходная да аплаты, і кнопка «Перайсці». Націскаем гэтую кнопку і трапляем на старонку, дзе можна адрэдагаваць заказ пры яго неабходнасці — нешта дадаць, нешта выдаліць, змяніць колькасць камплектаў.
Старонка выглядае наступным чынам. Калі вы канчаткова вызначыліся ў сваёй замове, націсніце кнопку «Аформіць».
- Адкрыецца раздзел «Вашы заказы». Вам трэба шчоўкнуць па радку з Вашым заказам.
- Тут трэба ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас дастаўкі і пагадзіцца з дамовай аферты. Калі ўсё зроблена правільна — перад вамі з’явіцца такая старонка.
- Націскаем кнопку «Перайсці да аплаты» і аплочваем.