168
17.03.2026 | 13:00
Ужо другі дзень спецыялісты Лунінецкага лясгаса здабываюць бярозавы сок. Гэтыя фатаграфіі зробленыя ў лесе недалёка ад вёскі Сітніцкі двор.
Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Брыгада рабочых Сітніцкага лясніцтва, якую ўзначальвае дасведчаным майстрам лесу Мікалаем Філюком за адзін дзень сабрала больш за пяць тон бярозавага соку. Таксама мясцовыя жыхары здабываюць жыватворны напой з бяроз,якія знаходзяцца на асабістых падворках і сельскіх вуліцах. Засталося толькі закіпяціць сок ,дадаць шклянку цукру на трохлітровы слоік, чайную лыжачку цытрынавай кіслаты і закатаць банку для далейшага ўжывання.
Віктар Драчоў
фота аўтара.