Top.Mail.Ru

Навагодні сувораўскі баль прайшоў у Мінску

1365
21.12.2025 | 13:04

20 снежня ва ўстанове адукацыі «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» з поспехам прайшоў Навагодні Сувораўскі баль.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за сто танцавальных пар, сфарміраваных з ліку сувораўцаў і дзяўчат, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў» і «Жодзінская жаночая гімназія». 
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўстаноў адукацыі, педагогі і афіцэры Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. 
Напрыканцы святочнай урачыстасці намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Аляксандр Навуменка ўручыў удзельнікам балю Прыгожы велізарны торт.
Віктар Іванчыкаў
Фота: Віктар Іванчыкаў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию