Top.Mail.Ru

Фотоархив

383
10.03.2026 | 17:00

У Мінску ствараецца музейны квартал. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь набудзе выгляд комплексу будынкаў аб’яднаных паміж сабою галерэямі-пераходамі. У гэтыя дні на вуліцы Леніна ідзе рэканструкцыя будынка, дзе прадугледжана умацаванне металаканструкцый, разборка нясучых канструкцый даху, унутранная трансфармацыя.  

Адказная работа вядзецца на аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны, які з’яўляецца помнікам архітэктуры ў стыле сталінскага класіцызму. Гэты будынак не толькі захавае свой сёняшні знешні выгляд, але і зноў набудзе балюстраду, якая тут мела месца ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. На перабудаваных паверхах з’явяцца экспазіцыйныя залы, сховішчы, мансардны паверх будзе адведзены для ізастудыі, лекцыйнага памяшкання. Праектам прадугледжана таксама стварэнне скульптурнага дворыка. 

Будаўнічую пляцоўку ў цэнтры сталіцы да таго ж ўпрыгожвае незвычайная выстава буйнафарматных фотаздымкаў самых вядомых архітэктурных аб’ектаў Беларусі. З суседніх пешаходных тратуараў можна не толькі разглядаць старонкі такога фоталетапісу айчыннага дойлідства, але і назіраць за разгорнутай побач рэканструцыей.  

Многія мінакі фатаграфуюцца на фоне незвычайнага аб’екта, здымаюць здалёку працуючых на вышыні майстроў і іх сучаснае абсталяванне. Скарыстаў такую магчымасць і я — зрабіў гэтыя фота з аддаленасці, не перашкаджаючы працуючым на рыштаваннях.  

Яўген Пясецкі
Фота аўтара 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию