Top.Mail.Ru

У Мінску адкрылася міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Дрэваапрацоўка 2026»

192
27.10.2026 | 18:17

Негледзячы на тое, што ў прасторным памяшканні таксама знайшлося месца стэндам, на якіх прадстаўлены навейшыя разпрацоўкі ў дарожным будаўніцтве і аўтасэрвісе, найбольшую увагу прыцягвае ўсё, што звязана з «зялёным цэхам» нашай лясной краіны. Тут можна ўбачыць, як дакладна і хутка сыравіна пераўтвараецца ў дошкі і брусы зададзеных памераў для мэблевай вытворчасці і будаўніцтва. Ад нарыхтоўкі драўніны да высокатэхналагічнай перапрацоўкі — такі экскурс прапаноўваюць тут праз знаёмства з навінкамі гэтага цыклу. Высокадакладныя станкі з лічбавым праграмным кіраваннем і прафесійныя інструменты, сістэмы аўтаматызацыі і вымяральныя прыборы, тэхніка для транспарціроўкі і першаснай апрацоўкі драўніны — ўсё гэта цікавіць айчынных і замежных спецыялістаў. 

Зразумела, што да вычарпальнай інфармацыі пра сучасную дрэваапрацоўку неабходна дадаць расповед, як з гэтай галіной звязаны нашы векавыя традыцыі і сёняшні дызайн. За гэту частку выстаўкі адказваюць майстры народных промыслаў. Побач з навінкамі робататэхнікі красуюцца мастацкія пано вырабленыя рэзчыкамі па дрэву. Ёсць тут таксама экспазіцыя мэблі сабранай з карэння і ветак незвычайнай формы.

Адказным элементам выстаўкі з’яўляецца праграма з удзелам галіновых асацыяцый. Яе мерапрыемствы — шанец для ўдзельнікаў атрымаць адказы на самыя вострыя пытанні і ўзняць свой бізнес на новы ўзровень.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию