Top.Mail.Ru

Фотоархив

192
01.05.2026 | 14:45

Штогадовы фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Мінск», які праводзіцца з 2018 года, зноў працуе ў сталіцы. Мерапрыемства стала адным з ключавых выставачных праектаў, накіраваных на ўзбагачэнне культурнага жыцця горада і дэманстрацыю актуальных напрамкаў арт-сцэны.

Цэнтральнай пляцоўкай традыцыйна стаў Палац мастацтва на вуліцы Казлова.

У гэтым сезоне фестываль пабіў рэкорд па папулярнасці: паступіла больш за 1500 заявак. Журы адабрала 550 твораў ад 235 мастакоў з розных гарадоў Беларусі і Расіі, прычым 70 аўтараў былі прадстаўлены на «Арт-Мінску» ўпершыню.

Для зручнасці гасцей большасць работ з’явіліся на анлайн-платформе Artcenter.by, а біяграфіі аўтараў і апісанні былі схаваныя за QR-кодамі на этыкетках. Наведвальнікі могуць не толькі набыць творы мастацтва, але і прагаласаваць за мастакоў, якія асаліва спадабаліся. Пераможцы галасавання гледачоў атрымаюць дыпломы і прызы ад партнёраў праекта.

Даніл Раманаў


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию