Top.Mail.Ru
229

Мінэканомікі: 60 праектаў ужо сталі часткай пула «Рэгіянальнай ініцыятывы»

Ініцыятыва вітаецца!

Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай і будаўнічай дзейнасці Мінэканомікі Віктар ВАЙЦЯХОВІЧ у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ.

Прадстаўнік Мінэканомікі нагадаў, што «Рэгіянальная ініцыятыва» стартавала ў 2025 годзе і з’яўляецца працягам канцэпцыі «Адзін раён — адзін праект», бо яе мэта падобная — стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцяў у малых населеных пунктах.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення таксама нагадаў пра патрабаванні да праектаў, якія прэтэндуюць на ўдзел у «Рэгіянальнай ініцыятыве». Першае — праект рэалізуецца за межамі сталіцы, абласных цэнтраў і прылеглых да іх раёнаў. Другое — гэта павінна быць новае прадпрыемства альбо новы прадукт на мадэрнізаванай вытворчасці. Трэцяе — патрабуецца працаўладкаванне не менш за 5 чалавек. Бізнес-ідэі, якія адпавядаюць усім гэтым крытэрыям, могуць разлічваць на падтрымку ўсяго пад 8 % гадавых. Для аграрных раёнаў умовы яшчэ больш прывабныя — 6,5 %.

Дарэчы, калі раней кола ўдзельнікаў абмяжоўвалася суб’ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, то цяпер магчымасць падаць заяўкі ёсць і ў буйнога бізнесу. Таксама дзейнічае ліміт ільготнага крэдытавання — не больш за 30 мільёнаў рублёў для аднаго інвестпраекта.

— На сёння часткай «Рэгіянальнай ініцыятывы» стала 60 праектаў з аб’ёмам фінансавання 680 мільёнаў рублёў і планамі па стварэнні больш за 1,3 тысячы працоўных месцаў. Кожны пяты з іх ужо атрымаў фінансаванне з боку банкаў і ўвасабляецца ў жыццё, — рэзюмаваў Віктар Вайцяховіч.


Просмотров: 229
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Написать в редакцию