Мазыранін Аляксандр ЗЯНЬКО — асоба надзвычай пазітыўная і крэатыўная. У сваім горадзе і раёне ён вядомы найперш як разьбяр па дрэве, а яго асноўны мастакоўскі «разец» — бензапіла.
Унікальнасць творцы ў тым, што ён на хаду прыдумляе кампазіцыі і тут жа даводзіць сваю задуму да лагічнага завяршэння. Скульптурамі звяроў і птушак, малымі архітэктурнымі формамі — лаўкамі, садовай мэбляй — ён упрыгожвае тэрыторыі лясніцтваў Мазырскага доследнага лясгаса, скверы горада. Па кампазіцыі і апрацоўцы дрэва творчая рука майстра пазнаецца лёгка і адразу.
Аляксандр Зянько родам з вёскі Кіраў Нараўлянскага раёна. Былы школьны настаўнік працы, працаваў у сельскім Савеце. І вось тры гады шчыруе ў вядомым на Палессі лясгасе, дае іншым майстар-класы, а цяпер выпілоўвае чарговую партыю скульптур фаўны для Міхалькаўскага лясніцтва.
Я даўно хацеў паказаць работы гэтага майстра.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota-dnya
[4] https://zviazda.by/ru/tags/razbyar
[5] https://zviazda.by/ru/tags/mazyr
[6] https://zviazda.by/ru/tags/alyaksandr-zyanko