У цэнтры Клецка захавалася маляўнічая сажалка, якая здаўна з’яўляецца месцам адпачынку тутэйшых жыхароў. На вадзе наведзены штучны астравок, куды можна трапіць праз масток, упрыгожаны адмысловай ажурнай коўкай. На беразе размясціўся міні-парк, у якім устаноўлены драўляныя скульптуры, выкананыя ўдзельнікамі абласнога пленэру самадзейных разьбяроў. Увагу дапытлівых адпачывальнікаў, асабліва дзяцей, заўсёды прыцягвае фігура старога рыбака, якую зрабіў самабытны скульптар з гарадскога пасёлка Івянец Мікалай Задрэйка.
Анатоль Кляшчук, фота аўтара.
Ссылки
[1] https://zviazda.by/ru/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/ru/gramadstva
[3] https://zviazda.by/ru/tags/fota