Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Віцебшчыне. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі краю з канца XVIII да сярэдзіны XX ст.
У кнізе сабраны дыялектны матэрыял, прааналізаваны асаблівасці гаворкі Круглянскага раёна. Выданне будзе цікавае як спецыялістамфілолагам, так і тым, хто звяртаецца да сваіх вытокаў, для каго матчына слова — невычэрпная крыніца духоўнага яднання пакаленняў.
Наколькі літаратуры розных народаў і краін адрозніваюцца адна ад адной? Ці могуць яны стаць бліжэй і як гэта ажыццявіць? Ці добра ведаюць чытачы адной краіны літаратуру іншых і ці праяўляюць інтарэс да іх? Адказы на гэтыя і шмат іншых пытанняў аўтар кнігі шукаў у літаратараў краін усяго Еўразійскага кантынента.