«З тых людзей, хто звяртаецца па тэлефоне гарачай лініі, многія маглі б прыйсці на прыём асабіста. Безумоўна, прамыя лініі дазволілі мець больш цесныя зносіны з насельніцтвам і больш аператыўна рэагаваць на ўсе праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць. Гэта дазваляе лепш валодаць сітуацыяй, працаваць у вырашэнні праблем на апярэджанне. Дзякуючы такому падыходу зменшылася і колькасць званкоў, што паступаюць на прамыя тэлефонныя лініі. У любым выпадку пытанні павінны вырашацца выключна ў рамках заканадаўства. Аднак людзям, якія з-за ўзросту, з іншых прычын не зусім дакладна арыентуюцца ў новых умовах, неабходна растлумачваць сітуацыю падрабязна».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert