Таццяна СТАРЫНСКАЯ, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях:
«Тыя, хто прыйшоў у парламент з сацыяльнай службы, гатовыя ўнесці ініцыятыву аб тым, як павысіць адказнасць працаздольных дзяцей за састарэлых бацькоў. Па законе яны павінны даглядаць сваіх бацькоў. Але бывае, што дзеці проста прывозяць пажылога чалавека ў цэнтр сацабслугоўвання і кажуць: маўляў, рабіце што хочаце, вы — сацыяльная служба, і вы павінны. І гэта пры тым, што кошт сацыяльных паслуг вельмі нізкі».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert