Вольга МАРШАЛКА, начальнік упраўлення кадравай палітыкі, устаноў адукацыі Міністэрства аховы здароўя:
«Ахова здароўя, медыцынскія тэхналогіі развіваюцца так імкліва, што дзеючы закон, які абнаўляўся ўсяго чатыры гады таму, ужо патрабуе карэкціроўкі. У 2019 годзе плануецца распрацаваць новую рэдакцыю закона аб ахове здароўя. Пры распрацоўцы будуць разглядацца ў тым ліку пытанні біяэтыкі, датычныя рэпрадуктыўных тэхналогій, транспланталогіі, кланавання і іншыя. Заканадаўча замацуюць і нормы медыцынскай этыкі і дэанталогіі. Праект адпаведнай пастановы Міністэрства аховы здароўя падрыхтаваны і ў цяперашні час праходзіць юрыдычную экспертызу. Пастанова дазволіць унесці ў службовыя абавязкі медыцынскіх работнікаў увесь пералік па этычных момантах, чаго раней мы не маглі зрабіць. Гэта будзе прававы дакумент».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert