«Апошні дыялог з жыхарамі рэгіёна паказаў, што многія раёны ў рабоце з грамадзянамі дзейнічалі на апярэджанне. У той жа час хачу звярнуць увагу, што кожнае з пытанняў, якія паступілі, неабходна разгледзець дэталёва. Мы абавязаны стварыць нармальныя ўмовы для жыцця людзей. Для гэтага трэба чуць кожнага чалавека, аператыўна вырашаць праблемы, якія хвалююць яго. У тым ліку і з фінансаваннем. Галоўнае — сустрэчы з людзьмі. Трэба праводзіць і апытанні. Бо кожнае нявырашанае пытанне, ад якога ўлада фармальна адпісалася, рана ці позна ўсё роўна вернецца да яе. І чарговы раз акцэнтую ўвагу на неабходнасці ўзаемадзеяння з дэпутацкім корпусам».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert