«Мы спецыяльна пайшлі на павелічэнне часу прыёму, каб урач агульнай практыкі атрымаў магчымасць у больш спакойнай абстаноўцы правесці абследаванне хворага, пагутарыць з ім. Чаму? Таму што гэта ўрач з зусім новымі і больш шырокімі кампетэнцыямі. Гэта ўрач, які сёння валодае не толькі ведамі, але і неабходным медыцынскім абсталяваннем, каб правесці вартаснае абследаванне. У чым мая ўпэўненасць, што чэргі не вырастуць? Мы сёння гаворым не толькі аб трансфармацыі тэрапеўта ва ўрача агульнай практыкі, мы сёння фарміруем яго каманду. У гэтай камандзе не толькі медыцынская сястра, але і памочнік урача. Гэта досыць граматны спецыяліст з сярэдняй медыцынскай адукацыяй, які ў першую чаргу возьме на сябе работу з цэлым шэрагам руцінных пытанняў, што раней вырашаў урач. Думаю, усё гэта значна палепшыць імідж першаснага звяна аховы здароўя».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert