У рэдакцыі газеты «Звязда» працуе пяць фотакарэспандэнтаў. Заўважце, не фатографаў (як гэта нярэдка кажуць у іншых выданнях), а фотакарэспандэнтаў. Асабіста я за тое, каб менавіта так называць маіх калег па аб'ектыве. Як жа па-іншаму, калі кожны — не толькі прафесійна валодае фотакамерай, але і шукае, прапануе ў друк актуальную інфармацыю. Прычым робіць гэта аператыўна, дакладна, вобразна. Карацей кажучы, як таго патрабуюць традыцыі найстарэйшай беларускай газеты.
Фотапяцёрка стварылася ў «Звяздзе» нядаўна. Памятаю часы (а ў рэдакцыі я працую амаль сорак восем гадоў), калі для патрэб штодзённага выдання хапала двух фотамайстроў. Але ж калі гэта было?! Тады чорна-белыя фотастужкі з далёкіх раёнаў Беларусі ў рэдакцыю везлі шмат гадзін, яшчэ не адна гадзіна патрэбна была, каб праявіць плёнку, надрукаваць і высушыць папяровыя здымкі... Аператыўнай фотаінфармацыі фактычна не існавала (за выключэннем адлюстравання звышважных падзей «дзяржаўных і міжнародных маштабаў»). Сучасныя тэхналогіі дазваляюць сёння перадаць гатовыя фотарэпартажы з самага далёкага месца адразу на сайт газеты або амаль што ў цэх друкарні. Але ж і ў лічбавую эпоху фатаграфіі на першым месцы застаюцца ранейшыя патрабаванні «здымаць фотаапаратам, бачыць сэрцам».
Звяздоўская фотапяцёрка прадстаўляе на гэтым газетным развароце некаторыя фотаздымкі са свайго архіва 2018 года — спыненыя імгненні значных падзей і самых звычайных побытавых сітуацый. Гэтыя фота — нібы рознакаляровыя кавалачкі мазаічнай карціны, расказу пра наш час.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Г. Занкавіч. Курсанты акадэміі МУС у час прысягі на плошчы Дзяржаўнага Сцяга [3]
Г. Занкавіч. Дзень Перамогі — дзень памяці [4]
А. Кляшчук. Беларускі памер! (на святкаванні 70-годдзя БелАЗа ў Жодзіне). [5]
А. Кляшчук. Святкаванне Дня святога Роха (вёска Кавальцы Дзяржынскага раёна) [6]
А. Кляшчук. Пленэр ганчароў (вёска Гарадная Столінскага раёна) [8]
Т. Ткачова. Вера Перапеча з Валожына — калекцыянер адзення мінулых часоў [9]
Г. Занкавіч. Разам весела бегчы (на маршруце Мінскага паўмарафону). [10]
Я. Пясецкі. Гуляйма! (у пасёлку Акцябрскі на Х Міжнародным фестывалі фальклору «Берагіня») [11]
А. Сазонаў. Стыхія агню і металу (на свяце кавальскага майстэрства). [12]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/medyya
[3] http://zviazda.by/be/news/20180830/1535642980-adbyusya-rytual-prynyasennya-prysyagi-kursantami-akademii-mus
[4] http://zviazda.by/be/news/20180509/1525875112-yak-stalica-svyatkue-dzen-peramogi
[5] http://zviazda.by/be/news/20180930/1538294768-lyudzi-i-mashyny-belazu-70
[6] http://zviazda.by/be/news/20180817/1534522085-svyaty-zastupnik-maloy-radzimy
[7] http://zviazda.by/be/news/20180731/1533032164-zyamlya-maksima
[8] http://zviazda.by/be/news/20180814/1534253413-ne-bagi-garshki-abpalvayuc
[9] http://zviazda.by/be/news/20180328/1522250076-sezony-adzennya-very-perapechy
[10] http://zviazda.by/be/news/20180909/1536520632-kalya-35-tys-udzelnikau-vyyshli-na-start-chacvyortaga-minskaga-paumarafonu
[11] http://zviazda.by/be/news/20180621/1529601119-fotadzyonnik-festyvalyu-beraginya
[12] http://zviazda.by/be/news/20181112/1542039501-svyata-kavalya-prayshlo-pad-minskam
[13] https://zviazda.by/be/tags/fota-na-trynaccatuyu-0