«Мы не памыліліся, адмовіўшыся ад адбору школьнікаў у пятыя класы гімназій па выніках экзаменаў. Хто сёння гаворыць, што трэба выбудаваць сістэму адбору больш матываваных, больш таленавітых дзяцей і для гэтага адзіны спосаб — экзамен, крывіць душой. Сёння любы добры педагог бачыць дзяцей, наколькі вучань праяўляе сябе, наколькі мае цягу да таго ці іншага прадмета. Атэстацыя — толькі нязначная частка, якая ў пэўнай ступені паказвае нейкі вынік. У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі варта стварыць сістэму роўных магчымасцяў для ўсіх дзяцей, навучэнцаў і ў малакамплектнай сельскай школе, і ў ліцэях і гімназіях Мінска».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert