Чарговы, 19-ы па ліку гастранамічны тыдзень, прысвечаны стравам беларускай кухні, пройдзе ва ўстановах сталіцы з 25 лютага па 3 сакавіка, паведамілі ў Галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, піша minsknews.by [1].
У розных па фармаце і цэнавай катэгорыі ўстановах Мінска прапануюць аднолькавае меню з пяці страў беларускай кухні, якія будуць гатаваць па адзінай рэцэптуры і прадаваць па аднолькавай цане. Мэта мерапрыемства - прыцягнуць увагу гараджан і гасцей сталіцы да страў нацыянальнай кухні, а таксама прасоўванне беларускіх культурных традыцый сярод наведвальнікаў кавярняў і рэстаранаў.
У тыдні беларускай кухні могуць удзельнічаць усе жадаючыя ўстановы. Удзел бясплатны і афармляецца ў выглядзе заяўкі, якую трэба запоўніць на афіцыйным сайце ГУСР Мінгарвыканкама да 10 лютага. Падрабязную інфармацыю і правілы ўдзелу ў мерапрыемстве можна даведацца па тэлефонах: (017) 327-41-60, (017) 328-63-92.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/nedelya-belorusskoy-kuhni-proydet-s-25-fevralya-po-3-marta/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tydzen-belaruskay-kuhni
[3] https://zviazda.by/be/tags/kuhnya
[4] https://zviazda.by/be/tags/stravy