Аляксандр Церахаў, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі:
«Затраты на аказанне жыллёва-камунальных паслуг сёлета ў краіне плануецца знізіць на 5 % у параўнанні з мінулым годам. Тарыфы на тэхабслугоўванне жылфонду, ліфтаў, на абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі ў параўнанні з мінулым годам не падняліся ні на капейку. У гэтым выяўляецца зніжэнне выдаткаў, забяспечанае арганізацыямі камунальнай гаспадаркі. Кацельні ЖКГ арыентаваны на выкарыстанне мясцовых відаў паліва. Напрыклад, пры спальванні шчэпак можна прымяняць сучасныя тэхналогіі і забяспечыць зніжэнне кошту цяпла ў параўнанні з выкарыстаннем газу не менш чым на 20 %. Дарэчы, мясцовыя віды паліва радзей за ўсё выкарыстоўваюць кацельні ў Брэсцкай і Мінскай абласцях, у лідарах жа традыцыйна Віцебская вобласць».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert