Кантракт амаль на $ 5 млрд вырашыла ануляваць Garuda Indonesia. Гэта першы выпадак, калі авіякампанія скасоўвае дамову з Boeing на лайнеры 737 MAX 8, паведамляе РБК [1].
Нацыянальная авіякампанія Інданэзіі Garuda Indonesia анулявала шматмільярдны кантракт з Boeing на куплю 49 пасажырскіх самалётаў 737 MAX 8 пасля двух катастроф, якія адбыліся з удзелам гэтага лайнера.
"Мы накіравалі Boeing ліст з просьбай ануляваць заказ. Пасажыры Garuda страцілі давер і не хочуць лётаць на [Boeing 737] MAX", - заявіў прадстаўнік кампаніі Іхсан Разан.
Па словах суразмоўцы агенцтва, авіякампанія ўжо атрымала па кантракце на $ 4,9 млрд адзін з 50 самалётаў Boeing 737 MAX 8. Пакідаць гэты лайнер або вяртаць вытворцу - гэта пытанне пакуль не вырашана, дадаў ён. Адмаўляцца ад іншых самалётаў Boeing інданезійскі перавозчык не мае намеру.
Гэта першы пацверджаны выпадак поўнага скасавання кантракту з амерыканскім авіявытворцам пасля крушэння, якое адбылося ў сярэдзіне сакавіка. Тады Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Ethiopian Airlines разбіўся [2] ў Афрыцы, загінулі 157 чалавек. Да гэтага, у кастрычніку мінулага года, адбылося крушэнне [3] пасажырскага самалёта аналагічнай мадэлі ў Інданезіі. Ахвярамі той катастрофы сталі 189 чалавек.
Спасылкі
[1] https://www.rbc.ru/business/22/03/2019/5c9462b29a7947c61aa33ff4?from=from_main
[2] http://zviazda.by/be/news/20190310/1552208676-u-efiopii-razbiusya-boeing-737-na-borce-znahodzilasya-157-chalavek
[3] http://zviazda.by/be/news/20181029/1540789498-u-indanezii-razbiusya-pasazhyrski-boing-na-borce-bylo-bolsh-yak-180
[4] https://zviazda.by/be/tags/indaneziya
[5] https://zviazda.by/be/tags/boeing-737-max