«Бюджэт Беларусі 2020 года прадугледжвае працяг рэалізацыі праграмы сямейнага капіталу. Устанаўліваецца памер субсідыі Br22,5 тысячы на 2020 год, зыходзячы з гэтага, мы плануем у бюджэце каля Br350 млн. Гэта будзе крыніцай фарміравання дэпазітных рахункаў шматдзетных сем'яў у 2020 годзе. Гэтыя рэсурсы таксама будуць задзейнічаны і ў эканоміцы, бо стануць крыніцамі фінансавання і крэдытавання інфраструктурных праектаў, дзяржаўных прадпрыемстваў для іх мадэрнізацыі і развіцця. Акрамя таго, у бюджэце будуць зарэзерваваныя сродкі для паскоранага вырашэння задачы па забеспячэнні жыллём шматдзетных сем'яў. У бюджэце прадугледжваюцца субсідыі на патанненне кошту жылля, субсідаванне працэнтных ставак для канкрэтных атрымальнікаў».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministr-finansau
[4] https://zviazda.by/be/tags/maksim-ermalovich