«Праблема ўцечкі медыцынскіх кадраў за мяжу ўзнікла не ўчора і не пазаўчора. Але яе можна вырашыць — у тым ліку і пры дапамозе павелічэння зарплаты. З гэтай праблемай сутыкаецца не толькі айчынная ахова здароўя. Польскія калегі кажуць, што шмат хто з'язджае працаваць у Германію. Прыбалтыйскія калегі гавораць пра тое, што частка спецыялістаў з'язджае працаваць у Польшчу. Частка беларускіх спецыялістаў з'язджае, але частка і вяртаецца — гаворка ідзе пра тых спецыялістаў, якія працавалі на Усходзе і ў Расіі. Даручэнне кіраўніка дзяржавы — павысіць да 2025 года заробак беларускіх медыкаў у два разы. Гэта будзе сур'ёзным стымулам, каб урачы не з'язджалі. Яшчэ адно з рашэнняў, якое дапаможа ўтрымаць маладых спецыялістаў у Беларусі: маладыя ўрачы будуць атрымліваць даплаты за высокія тэхналогіі. Раней гэтыя даплаты атрымлівалі маладыя спецыялісты толькі ў спецыялізаваных цэнтрах».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/ministr-ahovy-zdarouya
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karanik