«Мы з кожным годам даём магчымасць прыватнаму бізнесу развівацца. Калі ў грамадскім сектары сёння вырабляем 1 млн тон бульбы, то ў цэлым ва ўсіх катэгорыях — 6 млн тон. Гэта сведчыць аб тым, што фермеры, прыватныя асобы займаюцца вытворчасцю не толькі для сябе, але і на продаж. Значыць, гэта ўжо бізнес. Тое ж самае адбываецца і па агароднінных культурах. Мы даём магчымасць прыватніку зарабіць і бачым, што ў гэтым напрамку ідзе добры рух. Дарэчы, сёлета будзе атрымана больш прадукцыі ва ўсіх галінах сельгасвытворчасці, чым летась. Закладка стабфондаў будзе забяспечана ў поўным аб'ёме».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-dvornik
[4] https://zviazda.by/be/tags/namesnik-premer-ministra