Нэлi Зігуля
У Хоцімскім раёне жыхары аграгарадка стварылі ўмовы для юных спартсменаў
Дэлегаты УНС - аб задачах і арыенцірах, якія былі пастаўлены падчас Усебеларускага народнага сходу
Прадстаўнікі сацыяльнай службы Магілёўскага раёна падарылі свята пажылым жыхарам
Калядоўшчыкі паднялі настрой жыхарам Клічаўскага раёна
Вясёлыя дзяўчаты, пераапранутыя ў самабытныя народныя строі, з каляднай зоркай, ёмістымі торбачкамі шумна прайшліся па вуліцах Клічава напярэдадні старога Новага года. Яны спявалі калядныя песні, стукаліся ў вокны да жыхароў, жадалі ўсім шчасця і дабрабыту. Месцячы ж спяшаліся чымсьці аддзячыць гарэзлівых калядоўшчыц — частавалі піражкамі, цукеркамі, блінамі, смачным з мясной праслойкай духмяным салам. Юныя калядоўшчыцы знакамітыя ў раёне асобы — яны ўдзельніцы ўзорнага фальклорнага ансамбля «Купалачка», які кожны год 13 студзеня выходзіць на вуліцы, каб падняць настрой дзіцячым калядным абрадам «Куры».
У Бабруйскім раёне казуля прыйшла грэцца да трактарыста
Суровая зіма, якая сёлета прымусіла беларусаў добра паварушыцца, стала выпрабаваннем і для лясных жывёл. Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Бабруйскім раёне каля вёскі Крапіўкі, дзе трактарыст Любоніцкага лясніцтва чысціў дарогу на сваім МТЗ 82.
Прадпрымальнік практыкаваў зарплаты «ў канверце»
Гэта высветлілася падчас праверкі ў сувязі са спыненнем яго прадпрымальніцкай дзейнасці. Інспекцыя МПЗ па Шклоўскім раёне выявіла, што ў ходзе аказання паслуг па грузавых перавозках зарплата тром работнікам, з якімі не былі заключаны працоўныя адносіны, выплачвалася «ў канвертах».
Кветкі, цёплыя віншаванні, падарункі прымала ў панядзелак былы класны кіраўнік Прэзідэнта Беларусі Таццяна Карпечанка
Валанцёры ад БРСМ падарылі выхаванцам карэкцыйных цэнтраў свята
Сёння падводзіцца вынік абласной дабрачыннай акцыі «Гірлянда жаданняў — з верай у цуд!», якая адбылася ў рамках рэспубліканскай — «Цуды на Каляды». Валанцёры БРСМ, якія задзейнічаны ў руху «Добрае Сэрца», адправіліся ў Быхаўскі і Слаўгарадскі карэкцыйныя цэнтры, каб перадаць выхаванцам тыя падарункі, якія яны заказвалі.
У Магілёве нагадалі моладзі пра подзвіг беларускага народа ў гады вайны
Больш як 550 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сабрала сёння ў Магілёўскім абласным Цэнтры творчасці абласная канферэнцыя «Помніць, каб жыць». У яе рабоце прынялі ўдзел намеснік пракурора Магілёўскай вобласці старшы саветнік юстыцыі Андрэй Волкаў, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Еўдакіма Раманава Аляксандра Буракова.