Top.Mail.Ru

Нэлi Зігуля

Народныя традыцыі як спосаб захаваць вёску
0

Народныя традыцыі як спосаб захаваць вёску

27.01.2026

Жанна Ачыновіч, загадчык аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва
Цэнтралізаванай клубнай сістэмай Клічаўскага раёна, расказала пра аграгарадок Коўбчу Клічаўскага раёна, дзе месцячы аднавілі старажытны абрад «Цягнуць каляду на дуб». Сёлета да яго рыхтаваліся ўсёй вёскай. 

Ветэранаў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці запрасілі на конкурс
0

Ветэранаў аматарскіх калектываў мастацкай творчасці запрасілі на конкурс

27.01.2026

Рэгіянальныя адборы на конкурс XVIII рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» пройдуць 2, 4 і 10 лютага ў Магілёве, Бабруйску і Чэрыкаве адпаведна. 

Школьнікаў пазнаёмілі з армейскім укладам жыцця
0

Школьнікаў пазнаёмілі з армейскім укладам жыцця

27.01.2026

На базе вайсковай часці 72 471 у Пашкаве прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй. 


«Зімовы маршрут — 2026» стартаваў у Быхаве

«Зімовы маршрут — 2026» стартаваў у Быхаве

26.01.2026

Дзевяцідзённы патрыятычны працоўны праект рэспубліканскага штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ пройдзе ў Магілёўскай вобласці па Быхаўскім, Кіраўскім і Клічаўскім раёнах. Байцы студэнцкага атрада «Ззянне» імя Героя Савецкага Саюза Ягора Юрчанкі наведаюць сельскія школы і правядуць з вучнямі шэраг прафарыентацыйных інтэрактываў, тэматычных заняткаў, канцэртных і іншых праграм.

Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух
0

Прафсаюз падтрымлівае ў работнікаў ЖКГ спартыўны дух

26.01.2026

Традыцыйная XVII зімняя абласная спартакіяда работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў прадэманстравала, што ў гэтай галіне працуюць мэтанакіраваныя і фізічна падрыхтаваныя людзі. 250 чалавек у складзе 18 каманд самааддана змагаліся ў Магілёве за спартыўны прэстыж сваіх арганізацый. Настольны тэніс, більярд, дартс, плаванне, гіравы спорт, стральба — у кожным відзе спорту ішла дынамічная бескампрамісная барацьба на вынік. Усе гульцы паказалі волю да перамогі, упартасць і добрыя спартыўныя навыкі. Мацнейшай камандай, якая прадставіць Магілёўскую вобласць на рэспубліканскай спартакіядзе ў лютым, стала зборная «Магілёўаблводаканала». Другое і трэцяе месцы заваявалі каманды Бялыніцкага «Жылкамгаса» і Клімавіцкага УКП «Камунальнік» адпаведна. 

Дзмітрый Крутой абазначыў пункты росту Магілёўшчыны

Дзмітрый Крутой абазначыў пункты росту Магілёўшчыны

23.01.2026

Падчас рабочай паездкі ў Бялыніцкі і Клімавіцкі раёны

У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу творчасці інвалідаў

У Магілёве ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурсу творчасці інвалідаў

22.01.2026

У традыцыйным конкурсе «Духоўныя вытокі Радзімы маёй», які арганізавалі Магілёўская епархія і камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама, прынялі ўдзел 63 чалавекі. Усе яны падапечныя сацыяльных пансіянатаў і тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Тэмай іх натхнення стала любоў да роднага краю. Пераможцы былі адзначаны ў намінацыях «Апавяданне. Верш», «Фатаграфія», «Малюнак». 

У Магілёве абмяняліся эксклюзіўнымі навагоднімі пээфкамі

У Магілёве абмяняліся эксклюзіўнымі навагоднімі пээфкамі

21.01.2026

Як данесці да блізкага чалавека свае думкі і пачуцці, ды так, каб гэта было ярка, зразумела, але без слоў? І наогул, ці магчыма такое? Выхад ёсць — PF-паштоўка. Гэта не проста фота з загадкавымі літарамі, якія абазначаюць першыя літары французскага «pour felіcіter» — каб павіншаваць. Кадр павінен быць красамоўным, загадкавым, інтрыгоўным, смешным, дзёрзкім, задзірлівым — якім заўгодна, але змястоўным. Тыя, хто аднойчы паспрабаваў уключыцца ў гэты цікавы працэс, ужо не могуць спыніцца. Думаюць, эксперыментуюць, шукаюць незвычайныя ракурсы, каб на Новы год зноў здзівіць сяброў чымсьці нестандартным і арыгінальным. Напэўна, таму сёлета ў памяшканні народнага клуба «Вясёлка» ў Магілёве было асабліва шматлюдна, гучна і весела.

Магілёўскі драмтэатр прапануе «выбуховы» спектакль «Трыбунал»
0

Магілёўскі драмтэатр прапануе «выбуховы» спектакль «Трыбунал»

20.01.2026

Прэм’ера адбудзецца ў апошнія дні гэтага месяца — 30 і 31 студзеня. Стваральнікі пастаноўкі абяцаюць, што сумна не будзе. П’еса вядомага класіка беларускай драматургіі Андрэя Макаёнка пастаўлена ў жанры «Народны лубок». 

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю