Top.Mail.Ru

Алена Вінаградава

Што змянілася ў галіне пасажырскіх перавозак?

Што змянілася ў галіне пасажырскіх перавозак?

13.01.2025

25 студзеня 2024 года Прэзідэнтам быў падпісаны Указ № 32 «Аб аўтамабільных перавозках пасажыраў». Гэтым дакументам створаны дзяржаўны інфармацыйны рэсурс «Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах», аператарам і ўладальнікам якога з’яўляецца Транспартная інспекцыя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. Размоў і абмеркаванняў вакол гэтай падзеі, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі, шмат. Цяпер, калі рэсурс запушчаны, можна дакладна ўявіць, для чаго ён створаны, як працуе і якія першыя вынікі яго дзейнасці. Аб гэтым і іншых акцэнтах указа — гутарка з начальнікам Транспартнай інспекцыі Мінтранса Віталіем КІРЭЕВЫМ.

Зберагчы тое, што маем

Зберагчы тое, што маем

11.01.2025

На калядныя святы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Лагойску. Размаўляючы з прыхаджанамі і святарамі, кіраўнік дзяржавы акрамя іншых падняў пытанне будаўніцтва дарог. «Мною пастаўлена задача — усе раённыя цэнтры, у тым ліку Лагойск, з аграгарадкамі павінны быць звязаныя дарогамі з цвёрдым пакрыццём», — заявіў ён. Раней, у 2024 годзе, на кастрычніцкай нарадзе па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог Прэзідэнт падкрэсліў, што стан аўтамабільных дарог — найважнейшае пытанне для беларусаў, і засяродзіў увагу на тым, што 2025-ы — завяршальны для чарговай пяцігодкі дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі», галоўнай мэтай якой было і застаецца падтрыманне ў добрым стане асноўных аўтамабільных трас краіны.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю