Алена Кравец
Галіновы прафсаюз узнагародзіў каля 100 работнікаў сферы ЖКГ за ўдзел у жніве
Традыцыйна работнікі розных сфер на летні перыяд далучаюцца да аграрыяў і дапамагаюць убіраць ураджай. У галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі іх — больш за 300 чалавек. І многія намалацілі звыш 1000 тон збожжа.
Прафсаюз дапамог маладому спецыялісту вярнуць належныя па калектыўным дагаворы сродкі
Размова ў гэтым выпадку ідзе аб частковай кампенсацыі за наём жылога памяшкання, якую штомесяц наймальнік абавязаны быў выплачваць работніку.
Больш за 200 тысяч працаўнікоў падарожнічалі па Беларусі пры падтрымцы прафсаюзаў за паўгода
Юрый Сянько: «Аграрыі прыклалі максімум намаганняў, каб сабраць вялікі беларускі каравай»
Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, узнагароджваючы найлепшых удзельнікаў жніва ў ААТ «Святая Воля» Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
ФПБ: ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах прадстаўлены шырокі асартымент школьных тавараў
Аб гэтым сведчаць вынікі прафсаюзнага маніторынгу па наяўнасці ў гандлёвых аб'ектах асартыменту школьных тавараў.
Сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная і кіраваная
Што паказаў прафсаюзны маніторынг на спажывецкім рынку за год?
ФПБ: пры ўвядзенні навацый у працоўнае заканадаўства неабходна пралічваць магчымыя рызыкі для работнікаў
Такой пазіцыі прытрымліваецца Нацыянальны прафцэнтр пры рабоце над законапраектам па ўнясенні змяненняў у Працоўны кодэкс. Нагадаем, ФПБ уваходзіць у склад міжведамаснай рабочай групы па распрацоўцы гэтага законапраекта. У цэлым прапануецца ўнесці карэкціроўкі ў дзясяткі артыкулаў дакумента. Гэта як тэхнічныя праўкі, так і прынцыпова новыя нормы.
Чаму здараецца інсульт і як яго пазбегнуць?
Інсульт прыводзіць да інвалідызацыі, а часам і да смерці, таму пра яго прафілактыку варта задумацца кожнаму. Як не стаць ахвярай сасудзістай катастрофы і як яе вызначыць па першых прыкметах, расказала ўрач-кардыёлаг вышэйшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук Юлія Валадзько.
Калдагавор абараніў інтарэсы не толькі работніка, але і яго непаўналетняга дзіцяці
У прафсаюз звярнуўся работнік адной са сталічных устаноў аховы здароўя з просьбай дапамагчы вырашыць працоўную спрэчку. У мужчыны закончыўся кантракт, а працягваць яго наймальнік адмовіўся.