Top.Mail.Ru
0

Ці спыніць фінансава-інфармацыйны інструмент «гібрыднай вайны» сваё існаванне?

Аўтар: Мікалай Бузін
05.02.2025 | 16:35

Рашэнне Дональда Трампа аб расфарміраванні Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USАІD, Unіtеd Stаtеs Аgеnt fоr Іntеrnаtіоnаl Dеvеlорmеnt) як гром сярод яснага неба накрыў сотні арганізацый у розных кутках свету. Арганізацыя з больш чым паўвекавой гісторыяй і шматмільярдным бюджэтам названа «злачыннай», а яе дзейнасць падвергнута глабальнаму аўдыту. Што гэта — змена дзяржаўнай палітыкі або чарговая пераналадка інструмента прасоўвання амерыканскіх інтарэсаў?


USАІD: прыходзіць і застаецца

Афіцыйна USАІD — гэта «незалежнае агенцтва ўрада ЗША, якое адказвала за кіраванне грамадзянскай зарубежнай дапамогай і садзейнічаннем развіццю». У самой фармулёўцы маецца супярэчнасць, якая задавальняла ўвесь амерыканскі істэблішмент на працягу дзесяцігоддзяў. Размова ідзе пра «незалежны» статус арганізацыі, якая функцыянуе пад кіраўніцтвам «прэзідэнта, дзяржаўнага сакратара і Савета нацыянальнай бяспекі ЗША» і на 100 % фінансуецца з бюджэту.

Акрамя таго, паводле функцыяналу, да нядаўняга часу размешчанага на афіцыйным сайце, «USАІD кіруе праграмамі ўрада ЗША ў краінах з нізкім узроўнем даходу» з мэтай: аказання дапамогі ў ліквідацыі наступстваў катастроф; барацьбы з беднасцю; тэхнічнага супрацоўніцтва па глабальных пытаннях, у тым ліку экалогіі; абароны двухбаковых інтарэсаў ЗША; сацыяльна-эканамічнага развіцця. Практычна ідэальны прыклад міжнароднай дабрачыннай арганізацыі, аднак не варта забываць, што Вашынгтон «ніколі не дапамагае ў шкоду сабе!»

Створанае Вашынгтонам як адказ на савецкую падтрымку былых еўрапейскіх калоній у Афрыцы і Азіі, агенцтва стала афіцыйным элементам глабальнай знешняй палітыкі ЗША. Яго асноўнай мэтай было фарміраванне доўгатэрміновага асяроддзя спрыяння і прасоўвання амерыканскіх інтарэсаў з выкарыстаннем «мяккай сілы». Невыпадкова кіраўнік агенцтва і яго намеснік прызначаліся прэзідэнтам са згоды Сената і дзейнічалі ў каардынацыі з Дзяржаўным сакратаром ЗША.

Да пачатку трэцяга дзесяцігоддзя ХХІ стагоддзя штогадовае фінансаванне USАІD складала каля 1 % федэральнага бюджэту ЗША і перавышала 50 млрд долараў. Агенцтва мела прадстаўніцтвы больш чым у 100 краінах: Афрыкі, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Блізкага Усходу, Усходняй Еўропы. Па афіцыйных даных на 2024 год, яно супрацоўнічала (фінансавала) больш чым з чатырма тысячамі некамерцыйных арганізацый (НКА) ва ўсіх кутках свету. Удзел гэтай «незалежнай» структуры меў месца ва ўсіх найбольш значных падзеях геапалітычнага ўзроўню, уключаючы «каляровыя рэвалюцыі» і «дэмакратычныя» пераўтварэнні.

USАІD стала рэальным фінансава-інфармацыйным інструментам «гібрыднай» вайны, які на практыцы рэалізоўвае задачы па пазбаўленні непажаданай Штатам дзяржавы міжнародных механізмаў апоры, мабілізацыі інфармацыйна-псіхалагічных сродкаў уплыву на розум людзей для стварэння і падтрымання ілжывай карціны падзей, прасоўвання ўласнай парадыгмы «свету, заснаванага на правілах».

Толькі бізнес...

Трэба канстатаваць, што ніводны праект не рэалізоўваўся без уліку інтарэсаў амерыканскіх кампаній. Вось толькі некалькі прыкладаў. Пры прэзідэнце Джорджу Бушу-малодшым у праектах USАІD па аднаўленні Ірака дапускалі ўдзел толькі нацыянальных падрадчыкаў, цесна звязаных з адміністрацыяй ЗША.

Па даных Thе Wаshіngtоn Роst, у 2022 годзе закупку сістэм Stаrlіnk для Украіны таксама фінансавала Бюро гуманітарнай дапамогі, якое набыло каля 1,5 тыс. стандартных тэрміналаў Stаrlіnk па $1500 за штуку і заплаціла дадаткова больш за $800 тыс. за іх транспарціроўку атрымальніку. Характэрна, што першапачаткова агенцтва назвала гэта «ахвяраваннем прыватнага сектара на суму прыкладна 10 млн долараў». У снежні 2022 года USАІD было анансавана выдзяленне ЗША 225 млн долараў на будаўніцтва еўракалеі працягласцю 75 км ад Львова да граніцы з Еўрапейскім Саюзам для вывазу ўкраінскай аграрнай прадукцыі.

У 2024 годзе ў сферу гуманітарных інтарэсаў ЗША трапіла Арменія. У прыватнасці, у лютым у USАІD абвясцілі аб «дадатковым фінансаванні доўгатэрміновай праграмы па забеспячэнні бяспекі энергетычнага сектара Арменіі». Падставай для гэтага паслужыла «заклапочанасць» Вашынгтона тым, што «Расія можа выкарыстоўваць рычагі ў энергетычным сектары, каб паставіць пад пагрозу стабільнасць у апош-няй дэмакратычнай краіне ў рэгіёне».

Згодна з умовамі дадатковага фінансавання, падрадчык павінен «наўпрост рэагаваць» на звароты армянскіх улад да ЗША аб прадастаўленні дапамогі ў энергетычным сектары, каб «змякчыць шкоднае эканамічнае ўздзеянне, пакуль Арменія спрабуе пашырыць кола геапалітычных сувязяў». Адзін з падрадчыкаў USАІD па праграме «энергетычнай бяспекі» Арменіі — амерыканская кампанія Tеtrа Tесh, якая раней ужо атрымала кантракты па «аднаўленні энергіі» на Украіне, а таксама «энерге-тычнай бяспекі» Малдавіі.

Фармальна кампанія спрабуе рэалізаваць на постсавецкай прасторы праекты па стварэнні аднаўляльных крыніц энергіі, асноўная ж мэта — выцясненне Расіі з прывычных сфер уплыву, стварэнне новых падкантрольных Захаду лагістычных шляхоў і захоп рынку энергетыкі сумежных дзяржаў. Як заўсёды — «нічога асабістага, толькі бізнес».

Не менш цікавымі з’яўляюцца анансаваныя ў задачах USАІD глабальныя пытанні і экалогія. У рамках першага кірунку размова ідзе аб вырашэнні такіх трансгранічных праблем, як інфекцыйныя захворванні, экалагічныя пытанні, гандаль і інвестыцыі, стандарты бяспекі тавараў, адмыванне грошай і іншыя. ЗША маюць спецыялізаваныя федэральныя агенцтвы для гэтых сфер, напрыклад Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў і Агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя. У сваю чаргу USАІD падтрымлівае іх работу ў краінах з нізкім узроўнем даходу.

Пад эгідай арганізацыі працуюць дзясяткі біялагічных лабараторый у розных кутках свету. З 2009 года агенцтва USАІD рэалізоўвае праграму «Прэдыкт» у мэтах збору і вывучэння разнавіднасцяў каранавіруса ў кажаноў па ўсім свеце, уключаючы Грузію, Украіну і Казахстан. Яе выканаўцам з’яўляецца кампанія-падрадчык «Метабіёта», звязаная з Дэмакратычнай партыяй ЗША і сынам Джо Байдэна Хантэрам. Вялікі аб’ём інфармацыі для аналізу і разважанняў дала спецыяльная ваенная аперацыя Расіі ва Украіне (СВА), у ходзе якой былі атрыманы звесткі аб рэалізацыі біялагічных праектаў ЗША. Паводле апублікаваных звестак, сёння Пентагон мае 330 біялабараторый у розных кутках свету, якія фінансуюцца ваенным агенцтвам DTRА ў рамках праграмы са штогадовым бюджэтам у 2,1 млрд долараў. 46 даследчых аб’ектаў знаходзілася на тэрыторыі Украіны і каля 30 функцыянуе да гэтага часу.

Агульнае кіраўніцтва даследаваннямі ўкраінскага сегмента ажыццяўляў наву-коватэхнічны цэнтр са штаб-кватэрай у Кіеве, які ўзначальвае амерыканскі грама-дзянін Кёрціс Белаяч. Арганізацыя мае рэгіянальныя прадстаўніцтвы ў Баку, Кішынёве, Тбілісі, Харкаве і Львове, а асноўны від яе дзейнасці — размеркаванне грантаў для правядзення даследаванняў у галіне біялагічнай зброі па заказах ЗША.

Згодна з наяўнай інфармацыяй, у перыяд з 2014 да 2022 года было рэалізавана больш за 500 навуковых праектаў, сярод якіх: «Развіццё тэхналогій для мадэлявання, ацэнкі і прагнозу ўплыву канфліктаў і пагроз распаўсюджвання ЗМЗ», «Перадача ўкраінскіх тэхналогій вытворчасці складаных матэрыялаў падвойнага прызначэння ў Еўрапейскі саюз». Пад такімі звычайнымі назвамі была завуалявана работа з узбуджальнікамі чумы, халеры, тулярэміі, брушнога тыфу, птушынага грыпу, афрыканскай чумы свіней, на якую амерыканскае ваеннае ведамства вылучыла больш за 350 млн долараў.

Невыпадкова Ілан Маск звязаў дзейнасць USАІD з распрацоўкай біялагічнай зброі і з’яўленнем СОVІD-19.

Практычная «дэмакратызацыя»

Яшчэ цікавейшымі з’яўляюцца задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў ЗША і сацыяльна-эканамічным развіцці. Для падтрымкі геапалітычных інтарэсаў ЗША Кангрэс выдзяляе значныя фінансавыя рэсурсы саюзнікам у форме «Фонду эканамічнай падтрымкі» (Есоnоmіс Suрроrt Funds, ЕSF). USАІD кіравала 90 % гэтых сродкаў і накіроўвала іх у адпаведныя праграмы.

Паказальная дзейнасць USАІD ва Украіне, дзе праз яе структуры фінансавалася дзейнасць апазіцыі падчас «аранжавай рэвалюцыі» і праводзілася падрыхтоўка членаў выбарчых камісій на прэзідэнцкіх выбарах 2004 года, на якіх перамог Віктар Юшчанка. Аналагічная роля арганізацыі ў падзеях 2014 года.

У далейшым USАІD актыўна фінансавала праекты «майданных» улад і ўкраінскія СМІ. У 2019–2020 гадах Украіна атрымала ад яе грантаў на суму 808 млн дола-раў, на «ўзмацненне ўстойлівасці да знешніх згубных уздзеянняў» і на «ўмацаванне дэмакратычных заваёў».

У перыяд з 2023 да 2024 года Кіеў заставаўся адным з галоўных атрымальнікаў грашовай дапамогі ЗША праз структуры агенцтва. Паводле ацэнкі Вашынгтона, фінансавалася 90 % мясцовых СМІ, а агульны бюджэт склаў 22 млрд долараў праз 380 праграм. Варта нагадаць, што за гэтую «дабрачыннасць» Украіна заплаціла ўласнай тэрыторыяй, прададзенымі землямі, карыснымі выкапнямі, крывёй сотняў тысяч уласных грамадзян, якія адстойваюць амерыканскія інтарэсы.

Варта адзначыць, што дзейнасць USАІD падвяргалася крытыцы ў розныя перыяды гісторыі. Агенцтва неаднаразова было ў эпіцэнтры скандалаў. Пад яго прыкрыццём працавалі агенты ЦРУ і ажыццяўляліся спецыяльныя аперацыі. Адна з іх — стварэнне ў 2014 годзе маладзёжнага антыўрадавага руху на Кубе пад відам падтрымкі мясцовых рэпераў. Акрамя таго, у 2010-я гады USАІD кіравала кубінскай са-цыяльнай сеткай ZunZunео, дзе таксама спрабавала справакаваць пратэсты супраць улад краіны.

Не паменшылася актыўнасць USАІD і ў трэцім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя, а вектар намаганняў накіроўваецца ў Азію. З 2019 года ў Казахстане, Узбекістане, Таджыкістане і Туркменістане рэалізоўваецца асноўны праект фонду ЕF «Сацыяльныя інавацыі ў Цэнтральнай Азіі» (SІСА). У 2021 годзе было заснавана «Казахстанскае агенцтва міжнароднага развіцця» (KаzАІD), якое з’яўляецца рэгіянальнай базай USАІD. Яно размяркоўвае гранты паміж НКА і стала плацдармам для прасоўвання амерыканскіх інтарэсаў ва ўсёй Цэнтральнай Азіі.

У снежні 2022 года агенцтва аб’явіла аб запуску новай праграмы на тэрыторыі Балгарыі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, Славакіі і Славеніі. Яе мэта — «узмацніць дэмакратычныя інстытуты і незалежныя СМІ», а таксама «дапамагчы грамадзя-нам абараняць свае фундаментальныя правы і свабоды». Невыпадкова ў спіс краін увайшлі Венгрыя і Славакія, кіраўніцтва якіх спрабуе праводзіць нацыянальна арыентаваную палітыку.

У верасні 2023 года USАІD сумесна з «Фондам Азіі» (Аsіаn Fоundаtіоn) запусцілі пяцігадовую праграму «для падтрымкі ўдзелу грамадзян і грамадскага доступу да інфармацыі ў Манголіі». Адна з заяўленых мэт праекта — павысіць устойлівасць дэмакратыі, якая дынамічна развіваецца. Рэалізаваць гэта плануецца праз сетку НКА, напрыклад Glоbе Іntеrnаtіоnаl Сеntеr (Глоб Інтэрнэшнл Тэў) або «Медыясаюз Манголіі» (Хэўлэл мэдээлійн зэвлэл), якія падтрымліваліся б «прафесійнымі, непрадузяты-мі» СМІ. З гэтай мэтай плануецца арганізоўваць і развіваць праграмы павышэння кваліфікацыі журналістаў і навучаць іх «правядзенню якасных, шырокамаштабных і агульнадаступных рэпартажаў і барацьбе з дэзынфармацыяй».

Пад куратарствам USАІD у 2024 годзе ва Узбекістане працягвае работу НКА Еurаsіа Fоundаtіоn (ЕF). З яго дапамогай ва Узбекістане рэалізоўваюць праграмы навучання прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, выдзяляюцца асобныя гранты для наладжвання работы НКА з прадстаўнікамі ўлады. На пяць гадоў праграмы ў ЗША выдзелена 18 млн долараў. За гэтыя грошы USАІD таксама рыхтуе будучую кіраўнічую эліту, якая будзе лаяльнай не толькі да празаходняй ідэалогіі, але і да замежных урадаў.

Па стане на лістапад 2023 года, дзякуючы праекту SІСА, ужо падрыхтавалі амаль 500 «маладых лідараў» з «больш чым 2439 кандыдатаў». Гэтыя людзі не проста трапляюць у сістэму, яны самі потым арганізоўваюць яе ж у сваіх краінах, спрашчаючы доступ да знешняга кіравання з боку замежных улад.

Не застаецца без увагі Вашынгтона і Арменія. USАІD вылучае армянам прыкладна кожны год па $100 млн на «дэмакратыю» і абарону «каштоўнасцяў» рэвалюцыі 2018 года. У 2023 годзе арганізацыя пашырыла сваё прадстаўніцтва ў Ерэване і рэалізоўвала свае праграмы праз структуру Dеmосrасу Іntеrnаtіоnаl, якая кантралюе правядзенне выбараў.

Вось такая яна — амерыканская дэмакратыя, калі за ўсё плацяць суверэнітэтам і рэсурсамі дзяржавы.

Абыдземся без «дэмакратычных праектаў»

Характэрна, што з 1992 да 2012 года USАІD актыўна дзейнічала ў Расіі, рэалізоўваючы «дэмакратычныя» праекты і адкрыта фінансуючы НКА, уключаючы Маскоўскую Хельсінкскую групу, Інстытут Гайдара, таварыства «Мемарыял» і «Трансперэнсі Інтэрнэшнл». Па ацэнцы Вашынгтона было выдаткавана каля 2,6 млрд долараў на «фарміраванне дэмакратычных інстытутаў», а прасцей кажучы на падрыў асноў расійскай дзяржаўнасці.

Не абышла гэтая зараза і Рэспубліку Беларусь. Пачынаючы з 1998 года на беларускай тэрыторыі актыўна функцыянаваў інфармацыйна-асветніцкі фонд «Новая Еўразія» (заснавальнік — амерыканскі фонд «Еўразія»). Менавіта ён каардынаваў дзейнасць НКА аж да закрыцця ў 2021 годзе. Аднак USАІD не згарнула сваёй падрыўной дзейнасці, пашырыўшы пагадненне з кампаніяй-падрадчыкам РM Соnsultіng Grоuр (РMСG), уключыўшы ў яго работу на тэрыторыях Украіны, Малдавіі і Беларусі і пашырыўшы фінансаванне. Не выклікае сумнення, што падзеі 2020 года ў нашай краіне былі ініцыяваныя ў тым ліку гэтай арганізацыяй.

Аб’ёмы дзейнасці USАІD дазваляюць казаць аб тым, што гэтая арганізацыя часткова брала на сябе функцыі каланіяльнай адміністрацыі па кіраванні тэрыторыямі і стварэнні спрыяльнай глебы для работы камерцыйных прадпрыемстваў ЗША ў тым ліку па здабычы неабходных рэсурсаў.

Гэтак смачны «незалежны» кавалак не мог застацца па-за інтарэсамі Дональда Трампа і яго каманды. Абвешчаная новым амерыканскім прэзідэнтам замарозка фінансавання замежных праектаў па лініі USАІD і актыўнасць Маска — гэта не больш чым пераразмеркаванне сфер уплыву і ўзяцце пад кантроль істотнага фінансава-палітычнага актыву. Ва ўмовах татальнай «гібрыднай» вайны, якую вядзе Вашынгтон, недазваляльная раскоша «забыцца» на падобны рэсурс.

На жаль, не даводзіцца спадзявацца на тое, што сённяшняй амерыканскай адміністрацыяй рухае чалавекалюбства і імкненне дапамагчы людзям. На нашых вачах праводзіцца аўдыт рэсурсаў, перанакіраванне фінансавых патокаў, пераналадка механізмаў прасоўвання амерыканскіх інтарэсаў. Хто будзе адпавядаць патрабаванням Вашынгтона — пакажа час, але спадзявацца на кардынальную змену амерыканскага курсу не даводзіцца. «Зрабіць Амерыку вялікай ізноў» можна толькі за чужы кошт, а ў гэтым працэсе няма сантыментаў, а ёсць выключна нацыянальныя інтарэсы.

У гэтых умовах Беларусь павінна памятаць пра ўласныя інтарэсы і будаваць уласную палітыку, зыходзячы з выбранага палітычнага курсу. Адзінства нацыі — гэта той рэсурс, які дазволіць пераадолець усе «ўзрушэнні» сучаснага свету, захаваць сваю самабытнасць і дзяржаўны суверэнітэт.

Мікалай Бузін, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў, доктар ваенных навук, прафесар


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю