Конкурс пройдзе 24 лістапада ў польскім Глівіцы.
Дакладней, імя прадстаўніцы. Бо каму б з дзесяці выступоўцаў фінальнага гала-канцэрта, які пакажуць у прамым эфіры каналы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» і ў анлайн-трансляцыі сайт www.tvr.by, ні аддалі свае сімпатыі гледачы і прафесійнае журы, гэта на 100 працэнтаў будуць дзяўчаты.
Елізавета Міснікава, Анастасія Жабко, Марыя Жыліна, Ксенія Галецкая, гурт Monkey Tops, Сафія Храловіч, Сафія Рустамава, гурт «Зефір», Арына Пехцерава і Марыя Ермакова — менавіта ў такім парадку канкурсанткі выйдуць на сцэну ў студыі «600 метраў» Белтэлерадыёкампаніі. У якасці спецыяльных гасцей выступяць таксама прадстаўнікі Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» ў розны час: адкрывальніца гэтай гісторыі Вольга Сацюк, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі і Даніэль Ястрэмскі.
Пераможца нацыянальнага адбору па традыцыі атрымае не толькі пуцёўку на міжнародны творчы форум, але і спецыяльную ўзнагароду — «еўравізійнае» сэрца, вырабленае на шклозаводзе «Нёман». Прызавая статуэтка, сабраная з асобных каляровых частак на крышталёвую падстаўку, важыць амаль тры кіло і вырабляецца ўручную. Астатніх фіналістаў, зрэшты, таксама чакаюць падарункі — дыпломы, салодкія сюрпрызы і сертыфікаты ад партнёраў конкурсу.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/telesetki
[4] https://zviazda.by/be/tags/eurabachanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-adbor