1 сакавіка стартаваў фотаконкурс, абвешчаны Вялікім тэатрам Беларусі. Напярэдадні прэм'еры оперы для дзяцей «Кошчын дом», першыя паказы якой адбудуцца 14 і 15 сакавіка, тэатр прапанаваў усім ахвотным «засяліць» дом сваімі ўлюбёнымі гадаванцамі.
Каб стаць удзельнікам фотаконкурсу, трэба ў тэрмін да 9 сакавіка даслаць здымкі катоў — і не толькі — на адрас parter@bolshoіbelarus.by ці размясціць іх у любых сацыяльных сетках з хэштэгам #Кошкиндом. Ужо 10 сакавіка самыя цікавыя здымкі трапяць на віртуальную выстаўку на сайце Вялікага тэатра, дзе за іх можна будзе прагаласаваць, — а траіх пераможцаў конкурсу абяцаюць запрасіць непасрэдна на спектакль.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/fotakonkurs