Супрацоўнiк чыгуначнай станцыi «Баранавiчы-Цэнтральныя» Валерый Мацко цалкам мог бы стаць героем сучаснай версii фiльма «Каханне i галубы». Як толькi Валерый Антонавiч, пасвiстваючы, выходзiць на вулiцу каля будынка станцыi, да яго iмклiва злятаюцца шызыя, белыя, стракатыя птушкi. А ўжо калi з сабой ёсць ласунак — насенне сланечнiка, — галубы бясстрашна садзяцца на руку — утрох, учатырох.
«Я працую тут даўно i ўжо гадоў пяць iх кармлю», — ласкава ўсмiхаецца мужчына, гледзячы на сваiх гадаванцаў.
Ганна ЗАНКАВІЧ
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/ganna-zankavich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya