Вёска Дрэбск Лунінецкага раёна. Шасцігадовы Мацвей Марошка збіраецца ў школу.
А вучыцца ён будзе ў Дрэбскіх яслях-садзе — пачатковай школе. Акрамя Мацвея, у адзіным на ўсю школу першым класе сядуць за парты яшчэ сем вучняў. Сабраць школьны ранец хлопчыку дапамагаюць матуля Надзея Фёдараўна і бабуля Ева Андрэеўна. Кніжкі і сшыткі, алоўкі і ручкі, а таксама іншыя прыналежнасці, як і сам ранец, былі куплены яшчэ на пачатку лета, а вось урачысты гарнітур — нядаўна, і ў самой сталіцы. Дарэчы, Мацвей — трэці ўнук бабулі Евы, і да таго ж самы малодшы. Матуля і бабуля, як і Мацвей, нарадзіліся ў Дрэбску і пайшлі ў Дрэбскую пачатковую школу — Надзея ў 1990 годзе, а Ева Андрэеўна ў 1956-м.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya