У цэнтры ткацтва вёскi Бабiчы Чачэрскага раёна наведвальнiкам паказваюць, як працаваць на старажытным ткацкiм станку — кроснах, бо гэты населены пункт заўсёды славiўся майстрамi ткацкай справы. Але работнiцы цэнтра Людмiла Мiхалькоўская i Таццяна Баранава, калi да iх прыязджаюць групы школьнiкаў, наладжваюць таксама iнтэрактыўныя майстар-класы па выпечцы дранiкаў, i гэтая частка экскурсii асаблiва падабаецца падлеткам. На гэтым здымку Людмiла Мiхалькоўская ў ролi гаспадынi i галоўнага кухара праводзiць самы смачны майстар-клас разам з вучнямi гомельскай школы № 57.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya