У аграгарадку Уселюб на вуліцы Навагрудскай пасяліўся новы гаспадар — Андрэй ГРОМАК — працавіты, клапатлівы, з умелымі рукамі чалавек, які хоча свой падворак зрабіць прыгожым, утульным, можна сказаць, узорным. Але найперш (да пачатку зімы) ён хоча ўсталяваць надзейную агароджу.
Таму Андрэй Мікалаевіч у адной асобе і дызайнер, і архітэктар, і будаўнік. Побач з Андрэем жывуць пенсіянеркі Ніна КОМАР і Ганна ЕЎЧАР. Яны — сяброўкі. Цяперашні клопат жанчын — перасадка восеньскіх кветак — хрызантэм. І не толькі ў сваіх палісадніках — свайму суседу Ніна Міхайлаўна і Ганна Сямёнаўна таксама дапамагаюць упрыгожваць кветкамі двор.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Навагрудскі раён
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya