Пятнаццаць гадоў займаецца вырошчваннем фарэлi пад Навагрудкам былы будаўнiк Уладзiмiр Маркаран. Яго рыбная ферма з'яўляецца аб'ектам аграэкатурызму i працуе нават зiмою, але пасядзець з вудай i злавiць залатую фарэль можна толькi ў цёплы сезон. Дарэчы, у Гродзенскай вобласцi гаспадарка Маркарана — адзiная, якая спецыялiзуецца на iнкубацыi фарэлевай iкры. Галоўны клопат гэтых дзён у фарэлевага гаспадара — кармленне рыбы ў адмысловых басейнах.
Анатоль КЛЯШЧУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya