Прыемная навіна прыйшла са штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы — культура бортніцтва Беларусі і Польшчы ўнесена ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
У Беларусі майстэрства здабычы ляснога мёду ад дзікіх пчол у натуральных умовах дагэтуль жывое на Гомельшчыне. Рыгор Лісіцкі, жыхар вёскі Мілашавічы Лельчыцкага раёна — прадаўжальнік традыцыйнага бортніцтва Убарцкага Палесся, адзін з кагорты вясковых пчаляроў-бортнікаў. З маладых гадоў Рыгор Нікіфаравіч ведае справу — як здабываць мёд ад лясных пчол. Свае борці-дуплянкі Рыгор Нікіфаравіч вывешвае ў лесе на старых дрэвах, пераважна на дубах, і падымаецца да іх на адмысловых вяроўках. Вольнага часу ў пенсіянера хапае, і яго бортнік ахвяруе свайму любімаму рамяству.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya