Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў тэнісістку Арыну Сабаленку з перамогай у турніры WTA ў Абу-Дабі. У фінале яна адолела [1] расіянку Вераніку Кудзерметаву.
«Гэты трыумф у Абу-Дабі стаў сапраўдным падарункам для ўсіх беларусаў да старога Новага года, — сказана ў віншаванні. — Мы з гонарам сочым за ўражальнай серыяй перамог і верым, што мэтанакіраванасць, працавітасць і нязломны характар абавязкова прывядуць цябе да галоўнай вяршыні — тытулу першай ракеткі свету».
Прэзідэнт пажадаў тэнісістцы моцнага здароўя і новых дасягненняў у славу Беларусі.
Прэв’ю: adras.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20210113/1610530127-aryna-sabalenka-vyygrala-turnir-u-abu-dabi
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aryna-sabalenka