Вы тут

Арына Сабаленка выйграла турнір у Абу-Дабі


Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір WTA ў Абу-Дабі, адолеўшы ў фінале расіянку Вераніку Кудзерметаву — 6:2, 6:2.


Сабаленка не сустрэла сур’ёзнага супраціву ў гульні з 46-й ракеткай свету, зрабіўшы за два сэты шэсць брэйкаў.

У папярэдніх раўндах Арына абыграла славенку Палону Херцаг (№ 49 WTA), аўстралійку Айлу Тамлянавіч (№ 68 WTA), Онс Жабер (№ 31 WTA) з Туніса, Алену Рыбакіну (№ 19 WTA) з Казахстана і Марыю Сакары (№ 22 WTA).

Пасля гэтага турніру Арына Сабаленка адправіцца ў Аўстралію на першы ў сезоне турнір Вялікага шлема — Australian Open.

Перамога ў Абу-Дабі дазволіць Арыне падняцца на сёмае месца ў рэйтынгу WTA.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.