Павел Емяльянаў і Сяргей Юсціневіч працуюць кавалямі-зваршчыкамі ў фермерскай гаспадарцы «Белаграсэрвіс» Смаргонскага раёна, выконваюць эксклюзіўныя работы па заказах мясцовых жыхароў і гарадскіх улад — вароты і агароджы, рашоткі і казыркі ды іншую каваную прадукцыю з металу.
Цэх, дзе працуюць Павел і Сяргей, знаходзіцца ў вёсцы Светач. Мастацкія вырабы майстроў можна сустрэць не толькі на вуліцах раённага цэнтра і суседніх гарадоў Гродзеншчыны і Міншчыны, але і ў самой сталіцы. Надзейныя і надзвычай прыгожыя ажурныя творы спецыялістаў са Светача аздабляюць нават храмы розных канфесій.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya